Гістарычная даведка
Першая школа на тэрыторыі Верамеек з'явілася ў канцы XIX стагоддзя. Гэта была царкоўнапрыходская пачатковая школа. Яе пабудавалі ў 1897 годзе. Яна складалася з двух класных пакояў, кватэры для настаўніка і маленькага калідорчыка-распранальні.
У 1975 годзе пабудаваны сучасны будынак школы. Да гэтага школа знаходзілася ў прыстасаваных памяшканнях.
За час з моманту першага выпуску і па 2010 год атэстаты аб сярэдняй адукацыі атрымалі больш за 1000 выпускнікоў. Сярод выпускнікоў школы ёсць навукоўцы, паэты, бізнесмены, кіраўнікі вытворчасці, але больш за ўсё – работнікі сельскай гаспадаркі і адукацыі. Многія выпускнікі школы, скончыўшы ВНУ і ССНУ вяртаюцца на працу ў родную школу або раён. Школа больш чым на 80% ўкамплектавана яе былымі выпускнікамі. Школа заўсёды ганарылася тым, што сярод яе педагогаў былі людзі, якія прайшлі Вялікую Айчынную вайну і ўзнагароджаныя высокімі ўрадавымі ўзнагародамі. Сярод педагогаў школы-заслужаныя настаўнікі БССР і Рэспублікі Беларусь Новікава ліна Лазараўна і Хомчанка Зінаіда Мікалаеўна.
Дырэктар школы
Алена Міхайлаўна Стаханава
Тэлефон: +375-2243-73-496
Кантактная інфармацыя
Гузнякова, 12, аграгарадок Верамейкі, Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць
Тэлефоны: +375-2243-73-493
Факс: +375-2243-73-493
Электронная пошта: wer@cherikov.edu.by